Упершыню галасавалі і падарункі атрымалі

Выборы-2019 Официально

Як паведамілі ў камісіі Пугачоўскага выбарчага ўчастка № 18, сёлета ўпершыню прынялі ўдзел у галасаванні былыя аднакласнікі Ягор Уляшко, Аляксандр Сарока, Максим Шніп і Ганна Алейнікава. Для маладых людзей гэта падзея стала добрай нагодай для сустрэчы.

Старшыня камісіі Ала Васільеўна Сухадольская уручыла ім памятныя падарункі.

Гэткі ж сюрпрыз зрабілі на Партызанскім выбарчым участку № 4 і для юнай Дзіяны Барбашынскай. Дзяўчына сёлета зрабіла свой першы самастойны выбар.

А Лізавета Каранік свой падарунак атрымала на Кастрычніцкім участку для галасавання № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *