У нашым сённяшнім фотарэпартажы паказваем, як прадпрыемствы, арганізацыі,
установы, а таксама жыхары Валожыншчыны падрыхтаваліся да сустрэчы Новага года.
На тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы.
Работнікі «Беларусбанка» валодаюць добрым густам.
У Валожынскага лясніцтва – свой стыль.
Зіхаціць агнямі філіял ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат».
Філіял КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167».
Адміністрацыя РУП «Валожынскі жылкамунгас».
Парадны ўваход ДЛГУ «Валожынскі лясгас».
ААТ «Валожынскі льнокамбінат» ззяе святочнай ілюмінацыяй.
Трэнд прыгажосці «Валожынскай райаграпрамтэхнікі».
Выгадна выглядае райбыткамбінат.
Цэнтральная раённая бібліятэка – яркая фарба на плошчы Свабоды.
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс не пакідае раўнадушным.
Нельга не залюбавацца домам № 7 па вуліцы Зарэчнай вёскі Янішкі, дзе гаспадараць Эдуард Станіслававіч і Ядвіга Іосіфаўна Клінцэвічы.
Так на навагодняе свята выглядае сядзіба Мар’яна Мар’янавіча Мішука, што пражывае ў доме № 8 па вуліцы Багдановіча ў Івянцы.
Эфектна выглядае дом № 32 па вуліцы Зарэчнай вёскі Янішкі Вішнеўскага сельсавета. Пра ўпрыгажэнне рознакаляровымі агеньчыкамі паклапаціўся гаспадар Пётр Генадзьевіч Александровіч.
Зіхаціць у вячэрні час сядзіба Леакадзіі Віктараўны Якубель, што пражывае ў доме № 77 па вуліцы Савецкай вёскі Вішнева.
Праязджаючы праз вёску Мінці, як не звернеш увагу на дом № 19! Над упрыгажэннем сваёй сядзібы напярэдадні навагодніх святкаванняў пашчыраваў Станіслаў Антонавіч Пазняк.
А вось сапраўдная «жамчужына» нашай калекцыі… Пераканайцеся самі!
Завітаўшы на вуліцу Заслонава, 4, што ў Івянцы, трапляеш у сапраўдную казку. Дух захоплівае ад прыгажосці, якую стварылі гаспадары сядзібы Васілій Альбертавіч і Таццяна Мікалаеўна Варапаевы.
Сям’я ў 2010 годзе пераехала сюды з Казахстана. Муж і жонка ўладкаваліся на працу ў Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця: ён – рабочым, яна – выхавальнікам. Цяпер абое на заслужаным адпачынку, таму ёсць час заняцца любімымі справамі. Летам яны ўдваіх шчыруюць на агародзе, кветніках, у цяпліцах, добраўпарадкуюць сядзібу. А зімой ёсць дзе разгуляцца фантазіі Васілія Альбертавіча. Разнастайнымі гірляндамі ўпрыгожаны не толькі дом, але і іншыя пабудовы, участак. Сядзіба здаля зіхаціць рознымі колерамі вясёлкі. Гаспадар трохі расчараваны, што снегу няма. У мінулыя гады на падворку дзяцей і дарослых сустракалі шматлікія снежныя фігуры звяроў і казачных персанажаў. Неяк нават горку змайставаў, рабяты з усёй ваколіцы прыходзілі сюды катацца. Але на будучы Новы год у мужчыны ёсць новая задума. Ён вырашыў ужо цяпер распачаць вырабляць казачныя фігуры з дроту. Яны ў любое надвор’е будуць актуальнымі.
Кожны год сям’я набывае вялікую колькасць гірляндаў. Іх становіцца больш, а значыць – больш і прыгажосці. Не так даўно з’явіўся праектар. Цяпер па даху адной з пабудоў плывуць выявы “Сярэбранага капытка”, Снегавіка, Дзеда Мароза на санях і інш.
Гаспадары гавораць, што робяць усё гэта для душы. Радуюцца прыгажосці самі, радуюць блізкіх і далёкіх. Гасцінныя людзі з задавальненнем прымаюць на сваёй сядзібе кожнага, хто да іх завітае. Сюды не толькі прыходзяць, але і прыязджаюць з іншых населеных пунктаў, каб сфатаграфавацца ў прывабным месцы, якое выглядае сапраўднай рэзідэнцыяй Дзеда Мароза.
Ёсць і яшчэ адна адказная місія ў Васілія Альбертавіча на Новы год – ён выконвае ролю Дзеда Мароза ў групе мясцовага дзіцячага садка, дзе працуе выхавальніцай дачка. Тут жа ў Івянцы жыве і сын з сям’ёй. Частыя госці ў дзядулі з бабуляй чацвёра ўнукаў, якія аддаюць душу любімым людзям, што сваімі рукамі ствараюць для іх чароўную казку.