З 21 па 22 снежня 2019 года прайшоў рэспубліканскі Калядны турнір па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2006, 2007-2008, 2009 г. н. і маладзейшых. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з Мінска, Баранавіч, Дзяржынска, Барысава, Валожына.
Інтрыга спаборніцтва трымала сапернікаў у напружанні да апошняга моманту. Усе спартсмены змагаліся за кожнае ачко. У канчатковым выніку рэзультаты размеркаваліся наступным чынам:
юнакі 2005-2006 г. н.: 1-е месца – Уладзіслаў Адашкевіч (Валожын); 2-е месца – Ягор Шчаголаў (Валожын); 3-е месца – Антон Малышаў (Баранавічы);
дзяўчаты 2005-2006 г. н.: 1-е месца – Дзіяна Ліхтаровіч (Валожын); 2-е месца – Кацярына Яфрэмава (Дзяржынск); 3-е месца – Лізавета Сучкевіч (Валожын);
юнакі 2007-2008 г. н.: 1-е месца – Іван Гармаза (Дзяржынск); 2-е месца – Архіп Ключэнка (Баранавічы); 3-е месца – Аляксандр Фадзюкін (Баранавічы);
дзяўчаты 2007-2008 г. н.: 1-е месца – Аліна Бункевіч (Валожын); 2-е месца – Вераніка Скадорва (Валожын); 3-е месца – Дар’я Ціганіна (Валожын);
юнакі 2009 г. н. і маладзейшыя: 1-е месца – Іван Марэчка (Баранавічы); 2-е месца – Арцём Лобач (Валожын); 3-е месца – Дзяніс Лугоўскі (Валожын);
дзяўчаты 2009 г. н. і маладзейшыя: 1-е месца – Паліна Марчык (Баранавічы); 2-е месца – Яна Сівая (Валожын); 3-е месца – Марыя Смарговіч (Дзяржынск).
А 26 снежня 2019 года ў Дзяржынску адбыўся адкрыты Калядны турнір па настольным тэнісе на прызы МГА БГА “Федэрацыя настольнага тэніса” сярод юнакоў і дзяўчат 2003 г. н. і маладзейшых.
Нашы выхаванцы паказалі годныя вынікі: Мікалай Шчаголаў заняў 2-е месца, Лізавета Сучкевіч – 3-е.
Наш кар.