15 студзеня нашаму раёну споўнілася 80 гадоў!

Важное Главное Год малой Родины Кругозор

У гэты дзень у 1940 годзе быў падпісаны Указ Вярхоўнага Савета БССР, згодна з якім утварыўся Валожынскі раён. Так пачыналася навейшая гісторыя нашага краю. Перагортваючы яе старонкі, нельга не ўразіцца мужнасці і стойкасці жыхароў Валожыншчыны, якія перажылі ваеннае ліхалецце, не паддаліся роспачы падчас цяжкасцей у гады аднаўлення народнай гаспадаркі, ладзілі, як умелі, дабрабыт у дамах і спадзяваліся, што ў дзяцей і ўнукаў будзе лепшы лёс. У паўсядзённай працы людзі не забываліся і пра нематэрыяльныя каштоўнасці: стваралі навакольную прыгажосць, цанілі эстэтыку, павышалі сваю адукацыю і культуру. Нягледзячы на ганенні, захавалі веру ў Бога, надзею на справядлівасць і любоў да бліжняга…

    На пачатак 70-х гадоў мінулага стагоддзя ў Валожынскім раёне пражывала амаль 75 тысяч чалавек, існавалі 19 сельсаветаў, 24 калгасы і 7 саўгасаў. Сістэму адукацыі складалі 129 агульнаадукацыйных школ: 15 сярэдніх, 45 васьмігадовых, 66 пачатковых, 3 школы рабочай і сельскай моладзі, 9 дашкольных устаноў. У сетку ўстаноў культуры ўваходзілі 2 музычныя школы, 58 бібліятэк, 46 клубаў. Пра здароўе насельніцтва дбалі медыкі ў 9 бальніцах, 32 фельчарска-акушэрскіх пунктах, дзіцячым санаторыі. На ўвесь Савецкі Саюз славіліся сыры і масла Валожынскага масласырзавода, вырабы Івянецкіх майстроў-ганчароў і кандытараў. У сельскай гаспадарцы добрых вынікаў дабіваліся льнаводы і жывёлаводы, нашы зямлячкі Лізавета Трафімаўна Валадкевіч і Зоя Макараўна Задора ўдастоіліся высокага звання Герой Сацыялістычнай Працы.

    Сёння раён зусім іншы па адміністрацыйнай і прамысловай структуры. Дзякуючы тэхналагічнаму рыўку, ураджайнасць сельгаскультур, прывагі ў жывёлагадоўлі і надоі такія, што раней і не марылі. Людзі жывуць у камфортных умовах, маюць магчымасць падарожнічаць па ўсім свеце. Але дзе б ні аказаліся, сэрца заўсёды будзе аддадзена роднаму кутку Беларусі – валожынскай зямлі, бацькаўшчыне са слаўнай гісторыяй і продкамі, якімі можна і трэба ганарыцца!

А вось, паважаныя чытачы, кадры, якія захавала для нас гісторыя…


























Добавить комментарий