Красота спасет мир

Официально

Уся тэрыторыя Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця складае каля пяці гектараў. Больш за 50 сотак гэтай плошчы  аддадзена пад прыроднае хараство, а інакш і не назавеш рукатворнае багацце, якое ўпрыгожвае прастору паміж  шматлікімі карпусамі гэтай установы. Ад цэнтральнага ўваходу і да закуткаў усё патанае ў кветках, зеляніне дрэў, кустоў. Кожны год дадаюцца новыя кампазіцыі, падтрымліваюцца ў належным стане старыя элементы вулічнага дэкору. Фантазіі і выдумцы супрацоўнікаў гэтай установы здаецца няма мяжы!

Праца калектыву на чале з Аленай Сігізмундаўнай ПЕТРАШКЕВІЧ ацэнена па заслугах: івянчане традыцыйна ў ліку лепшых па выніках конкурсу па добраўпарадкаванню, які праводзіцца сярод дамоў-інтэрнатаў Міншчыны. Летась, напрыклад, яны былі першыя!

Больш за тысячу штук расады кветак кожны год высаджваюць тут. Пышна красуе жывы дыван з ранняй вясны да першых замаразкаў. Пасільную дапамогу ў навядзенні парадку аказваюць дарослым і іх руплівыя выхаванцы.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *