Задача – захаваць лад і згоду

Безопасность и здоровье Закон и порядок

За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці аб’яўлена Падзяка начальніка УУС Мінаблвыканкама
маёру міліцыі Уладзіміру Баляслававічу ШУКЕВІЧУ – старшаму аператыўнаму дзяжурнаму
аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі.
З узнагародай першым павіншаваў яго начальнік упраўлення аддзела правапарадку і прафілактыкі
міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Дзмітрыевіч БЯРОЗКА. 

Па традыцыі, у студзені супрацоўнікі РАУС праводзяць аналіз сваёй работы за папярэдні перыяд. Сход, на якім былі агучаны вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2019 год, праходзіў сёлета ў актавай зале аддзела. Удзел у рабоце форуму прынялі пракурор раёна саветнік юстыцыі Юрый Канапацкі, намеснік начальніка Валожынскага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Уладзімір Ланько. Прымаў справаздачу начальнік упраўлення аддзела правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Бярозка. Першым слова ўзяў начальнік РАУС маёр міліцыі Дзмітрый Вяроўчык.

    У сваім выступленні Дзмітрый Аляксандравіч падрабязна расказаў пра ўсе кірункі дзейнасці аддзела, даў аб’ектыўную характарыстыку крымінагеннай абстаноўцы ў раёне, звярнуў увагу на хібы і недапрацоўкі ў паўсядзённай рабоце, акрэсліў тыя задачы, якія неабходна рашаць у бліжэйшай будучыні, і ўказаў на магчымыя метады іх рашэння. Самы станоўчы момант – адсутнасць у раёне некаторых катэгорый асабліва цяжкіх злачынстваў. Між тым, вырасла колькасць махлярстваў, угонаў, рабаўніцтваў, нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, ідуць “уверх” правапарушэнні на сямейна-бытавой глебе і сярод непаўналетніх. Складанай застаецца сітуацыя на дарогах, не задавальняе стан незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, наркатычных рэчываў.

    Начальнік РАУС агучыў шмат лічбаў, якія характарызуюць і пад’ёмы, і спады ў міліцэйскай дзейнасці. Падчас выступлення Д. А. Вяроўчыка стала зразумела: супрацоўнікам аддзела важна не дапусціць, каб чалавек, схільны да антыграмадскіх паводзін, учыняў злое, уступаў у спрэчкі з законам, атручваў жыццё навакольным. Таму кіраўніцтва РАУС асабліва заклапочана ўзроўнем прэвентыўных мер і прафілактыкі правапарушэнняў.

    Сваё бачанне бягучага моманту і перспектывы акрэслілі таксама намеснікі начальніка РАУС В. У. Кішко, С. В. Латышаў, часова выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх А. А. Чаховіч.

    Напрыканцы мерапрыемства слова ўзяў палкоўнік Андрэй Бярозка. Ён адзначыў, што аддзел працуе стабільна і мае патэнцыял для большых здзяйсненняў.

    Самым прыемным момантам стала ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў міліцыі. Ганаровая грамата УУС Мінаблвыканкама ўручана маёру міліцыі Аляксандру Бібіку, падзяку ад гэтай установы атрымаў маёр міліцыі Уладзімір Шукевіч. Чарговае званне падчас урачыстасці прысвоена капітану Уладзіміру Рэуту – з гэтага дня ён маёр. Прапаршчыкам міліцыі стаў старшына Андрэй Башаркевіч.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *