Час справаздач

Безопасность и здоровье Важное Официально

Нядаўна адбылося падвядзенне вынікаў работы Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за 2019 год. На справаздачы прысутнічаў намеснік начальніка ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Віталь Аркадзьевіч Пякурын.

      Найбольшым дасягненнем за справаздачны перыяд стала тое, што ў раёне змяншаецца паказчык колькасці пажараў і гібелі людзей у агні. Гэта стала магчымым у тым ліку і па прычыне шырокай інфармацыйнай работы, пастаяннага навучання насельніцтва. У планах – і на будучы год працаваць з разлікам на поспех.

    У сваім дакладзе начальнік аддзела Аляксандр Ігаравіч Сівы падрабязна пералічыў як праблемныя пытанні, так і здабыткі. У прыватнасці, станоўча зарэкамендавала сябе супрацоўніцтва работнікаў МНС з разнастайнымі суб’ектамі прафілактыкі. Падчас сумесных рэйдаў былі правераны дамы адзінокіх і састарэлых грамадзян, шматдзетных і няпоўных сямей. Для большай эфектыўнасці прафілактычных мер летась прымяняліся нестандартныя метады. Напрыклад, у гардэробе фізкультурна-аздараўленчага комплексу з’явіліся нумаркі з правіламі бяспекі, шматпавярхоўкі ў райцэнтры ўпрыгожаны графіці з выратавальнікамі.   Актыўна праводзіліся заняткі і ў іміджавым пакоі на базе Валожынскай дзіцячай бібліятэкі. Удзельнікамі мерапрыемстваў тут станавіліся выхаванцы дашкольных устаноў. У СШ № 2 Валожына працягвае працаваць узорны клуб юных выратавальнікаў-пажарных “Ліквідацыя”, член якога Артур Машарыпаў заняў першае месца на абласным конкурсе “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. 

    Летась работнікі Валожынскага райаддзела актыўна прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, займалі прызавыя месцы на абласным і раённым узроўнях па шматбор’і, настольным тэнісе і інш. Сталі бронзавымі прызёрамі конкурсаў “Лепшая дзяжурная змена”, “Дужэйшы пажарны выратавальнік”.  

    Сярод дасягненняў нельга не адзначыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 дзяжурнай зменай на чале з начальнікам каравула Аляксеем Цішэвічам распрацаваны стэнд для правядзення выпрабаванняў пажарна-тэхнічнага ўзбраення. Абнавіўся і аўтапарк – набыты 2 легкавыя аўтамабілі, праведзены таксама рамонт будынкаў і памяшканняў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *