Не адно пакаленне валожынцаў радуе гэты сад

Культура


Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй –
разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно,
але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.

Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў,
на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі,
непазнавальныя знаёмыя краявіды…

У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены
сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай
гісторыяй Валожыншчыны…

У 1954 годзе на ўзгоркавай пустэчы чацвёртай паляводчай брыгады калгаса імя Леніна быў закладзены пладовы сад. Яго плошча складала каля 33 гектараў. Сад цягнуўся нешырокай паласой ад вуліцы Пясочнай да сучаснай вуліцы імя Дзяржынскага.

    У закладцы фруктовага саду актыўна ўдзельнічалі школьнікі, пажылыя аматары садоўніцтва. Многія з іх пасадзілі на сваіх прысядзібных участках саджанцы, вырашчаныя ў калгасным плодагадавальніку.

    Кожны гектар саду выкарыстоўваўся па-гаспадарску. Тут, акрамя яблынь, вырошчваліся ягады. Паўгектара займалі клубніцы. У 1960 годзе ад рэалізацыі ягад і саджанцаў калгас атрымаў каля 6 тысяч рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *