Свята мужных

Безопасность и здоровье Важное Общество

Напярэдадні прафесіянальнага свята – Дня выратавальніка – работнікі раённага аддзела МНС сабраліся на ўрачыстасць у раённым Цэнтры культуры. Сёння ў гэтай службе заняты 74 чалавекі, але ў такой колькасці сысціся ім не выпадае – хтосьці павінен застацца на дзяжурстве. Затое ў абавязковым парадку прыйшлі выратавальнікі, якія па выніках года прызнаны лепшымі па прафесіі.

    За дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі вобласці, узорнае выкананне службовых абавязкаў і па выніках работы за 2019 год узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “За адзнаку” II ступені старшы сяржант унутранай службы Андрэй Трапашка, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 в. Подберазь.

Нагрудны знак “Выдатнік” атрымалі старшы прапаршчык унутранай службы Андрэй Башаркевіч, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 в. Сакаўшчына; прапаршчык унутранай службы Андрэй Бутовіч, старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына; прапаршчык унутранай службы Васіль Мацвееў, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 г. п. Івянец; прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Пачыкоўскі, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына; старшына ўнутранай службы Уладзімір Сухадолец, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына. Нагрудны знак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “165 гадоў пажарнай службе” пад апладысменты таварышаў па працы атрымаў Казімір Краскоўскі.  І гэта далёка не ўсе работнікі, праца якіх была адзначана кіраўніцтвам з боку МНС.

    Слоў падзякі за выкананне платных паслуг у стапрацэнтным аб’ёме заслужылі намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Ігар Хныкаў і яго першы памочнік Таццяна Станкевіч. Варта адзначыць, што ні адзін работнік не ўхіляўся ад дзяжурства на палях, пілавання дрэў, навучання пажарнаму мінімуму.

     Мясцовую ўладу на мерапрыемстве прадстаўляў намеснік старшыні па будаўніцтве і жыллёва-камунальных пытаннях Ігар Анатольевіч Балінаў (на першым здымку). Ён цёпла павіншаваў сабраных, а таксама ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама прапаршчыку ўнутранай службы, камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 в. Ракаў Аляксандру Бубену і падзяку райвыканкама – старшаму сяржанту ўнутранай службы, вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 в. Сакаўшчына Яўгену Вансовічу. 

     Даклад аб выніках мінулага года зачытаў начальнік раённага аддзела МНС А. І. Сівы. Акцэнт у яго выступленні быў зроблены на тыя значныя дасягненні, якія з’яўляюцца падставай для гонару. У першую чаргу, вядома, зніжэнне колькасці гібелі людзей, матэрыяльных страт у выніку пажараў і іншых катастроф. Абнавілася летась і матэрыяльна-тэхнічная база выратавальнікаў: набыты два легкавыя аўтамабілі, шэраг агрэгатаў, прыстасаванняў і спецамуніцыі. Аляксандр Ігаравіч падзякаваў за самаадданую працу работнікам, мясцовай уладзе за садзейнічанне ў прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці.

      Сваіх адрасатаў знайшлі юбілейныя медалі “20 гадоў органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь” (В. В. Хаменка, А. У. Шакун, М. М. Жалнерчык, С. І. Сівы, М. В. Юкавец)  і “100 гадоў Савецкай пажарнай ахове” (А. І. Скадорва, А. Р. Карабан).

     Мужнасць выратавальнікаў, іх уменне заўсёды быць у баявой гатоўнасці адзначалі ўсе выступоўцы: старшыня раённага аддзялення Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Анатоль Васільевіч Шакун, начальнік раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Іван Мікалаевіч Сухадолец. Са свайго боку яны таксама не паскупіліся на ўзнагароды.

Нагрудныя знакі “За заслугі” атрымалі інжынер інспекцыі нагляду і прапаганды Аляксандр Бацян, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Людміла Сівец, Падзякі Мінскай абласной арганізацыі ТВВОД – У. М. Пасека, Л. А. Сівец, В. А. Борыс, А. В. Бітэль.

Маёр унутранай службы Віталь МЯЛЮК – чалавек у раёне новы. З лістапада ён з’яўляецца намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні – “зампалітам”, як прынята гаварыць у сілавых структурах. Высакародную службу пачынаў і набіраўся вопыту ў Клецку.

Самы геройскі ўчынак летась выпала здзейсніць старшаму сяржанту ўнутранай службы Андрэю ТРАПАШКУ – з задымленай кватэры ён вынес пацярпелага, які на той момант ужо страціў прытомнасць, а ў памяшканні ад дыму нічога не было бачна… Рызыкуючы ўласным жыццём, малады выратавальнік паказаў сваю мужнасць і высокі прафесіяналізм. Уратаванаму ад агню чалавеку своечасова аказалі медыцынскую дапамогу. Трагедыі, дзякуючы Андрэю Трапашку, удалося пазбегнуць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *