Творым дабро самі

Культура Общество

У мінулым годзе на тэрыторыі раёна калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з нямецкім фондам “Памяць. Адказнасць. Будучыня” ў рамках праекта “Месца сустрэчы – дыялог” праводзілася работа ў дачыненні  да вязняў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў раёна, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года.

    На сённяшні дзень фінансаванне праекта спынена, але супрацоўнікі ТЦСАН, а таксама іх дабрачынныя памочнікі працягваюць клапаціцца пра людзей, з якімі паспелі пасябраваць і распачаць цікавую дзейнасць. Нядаўна спецыялісты двух аддзяленняў – для пажылых людзей і сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі – і ўдзельніцы клуба “Залатая восень” (яго нязменны кіраўнік – Ганна Трухоўская) правялі чарговую акцыю міласэрнасці – наведалі сваіх падапечных, што пражываюць на тэрыторыі Ракава, Ракаўскага сельсавета, Івянца, Івянецкага сельсавета, Валожына, Валожынскага сельсавета, і павіншавалі іх з усімі зімовымі святамі. Пажылыя людзі з радасцю ўспрымалі нечаканых візіцёраў. Асаблівае захапленне выклікалі навагоднія персанажы ў выкананні актывістак валанцёрскага руху Алы Жамойдзінай, Яўгеніі Краўчонак, Надзеі Рэут, якія ўручалі пажылым людзям падарункі ад ТЦСАН.

    Удзельніцы клуба “Лэдзі” пад кіраўніцтвам Алены Барахоўскай таксама не засталіся ўбаку ад добрых спраў і  прынялі ўдзел у традыцыйнай каляднай кампаніі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа “Ёлка жаданняў”. Імі было сабрана мноства неабходных рэчаў для шматдзетных сем’яў, людзей з інваліднасцю, іншых грамадзян, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Актыўныя жанчыны на базе дзіцячай бібліятэкі арганізавалі дабрачынны салодкі стол.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *