Лепшую паштовую марку вызначаць карыстальнікі паслуг

Кругозор Общество Официально

РУП “Белпошта” сёння, 20 студзеня, распачало конкурс-апытанне сярод насельніцтва “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года”. Ён будзе доўжыцца на працягу месяца – па 20 лютага.

    Для ўдзелу ў апытанні неабходна выбраць лепшую, на ваш погляд, паштовую марку ці паштовы блок за мінулы год. Азнаёміцца з плакатам марак можна на сайце РУП “Белпошта” ў раздзеле “Філатэлія” ці ў бліжэйшым аддзяленні сувязі.

    Згодна з умовамі конкурсу, дазваляецца выбраць толькі адну паштовую марку ці адзін паштовы блок. Маркай-пераможцай будзе прызнана тая, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

    Даведацца пра вынікі конкурсу можна 9 сакавіка на сайце сайце Белпошты ў раздзелах “Навіны кампаніі” ці “Філатэлія”. Сярод усіх удзельнікаў будуць разыграны прызы: 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі.



Добавить комментарий