Валожыншчына падарыла і працу, і сям’ю

Люди и судьбы Молодежный курьер Общество

Урач лабараторнай дыягностыкі Наталля ДУБІНКА працуе ў нашай райбальніцы з 2017 года. Прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Гомельскага медуніверсітэта. За тры гады “прыкіпела” да Валожыншчыны сэрцам, а яшчэ – назапасіла прафесіянальны вопыт і выйшла замуж за свайго калегу, урача-гастраэнтэролага Антона Дубінку. Першае месца працы – як першае каханне, забыць немагчыма. Спадзяёмся, што маладая сям’я застанецца жыць і працаваць тут, дзе ішло іх станаўленне як спецыялістаў, дзе яны знайшлі адзін аднаго.

Алена ЗБІРЭНКА, фота Віталя МЫШЛЁНА



Добавить комментарий