Прыгажосць кіруе светам, або як у Барысаве «Міс Міншчыну» выбіралі

Важное Год малой Родины Культура Общество

Маштабны абласны конкурс у рамках акцыі «Прыгажуні Міншчыны – багацце краіны!» адбыўся ў Барысаўскім Палацы культуры імя М. Горкага.

 Абласная акцыя пачалася ў лістападзе 2019 года. Як паведамляе БелТА, за час яе правядзення прэтэндэнткамі на тытул «Міс Міншчына» сталі 764 прадстаўніцы цэнтральнага рэгіёну. Дзяўчаты не толькі прадэманстравалі знешнюю прывабнасць, але і здзівілі журы сваімі талентамі і захапленнямі.

 У выніку за карону і тытул першай прыгажуні рэгіёну змагаліся 72 удзельніцы. Конкурс прайшоў па класічным сцэнарыі: дэфіле ў кактэйльных і вячэрніх сукенках, выхады ў купальніках і вырабах ААТ «Купалінка», конкурс імправізацыі.

 

 

Ацэньвала дзяўчат журы, у якое ўваходзілі прадстаўнікі мадэльнай індустрыі і дзяржаўных органаў, вядомыя артысты, спецыялісты сферы культуры. «Сёння на нашых вачах адбылася адна з яскравых падзей года, – падводзячы вынікі мерапрыемства, заўважыў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама і ў той вечар старшыня журы Іван Станіслававіч Маркевіч. – Мы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну нашага краю. Журы можна было шчыра паспачуваць. Вызначыць самую дастойную з такой колькасці бліскучых дзяўчат надзвычай цяжка: яны чароўныя, разумныя, элегантныя, валодаюць добрымі манерамі, валодаюць шырокім кругаглядам, умеюць даходліва і арыгінальна выказваць свае думкі».

Захопленыя прыгажосцю і чароўнасцю прыгажунь цэнтральнага рэгіёну, гледачы дарылі кожнай бурныя апладысменты і хвалі захаплення. Тытул «Міс Міншчына» выйграла Вераніка Кушалева з Лагойска. Віцэ-міс сталі салігарчанка Аліна Паляшчук і Віялета Герасімчук з Пухавічаў. Тытул «Міс Фота» дастаўся Ганне Мілеўскай з Маладзечна. «Міс глядацкіх сімпатый» – Дар’я Фесіна з Чэрвеня.

Пасля дэфіле ў кактэйльных сукенках і купальніках былі названы прозвішчы 25 фіналістак. Да гонару адзначым, што да канца конкурсу годна змагаліся за перамогу прадстаўніцы Валожына Вікторыя Дурко і Крысціна Шалай. Дзяўчаты праявілі зайздросную стойкасць і, не зважаючы на стомленасць, увесь вечар працягвалі збіраць захопленыя глядацкія позіркі. Вось яны, нашы прыгажуні:

Калі вызначыліся імёны пераможцаў, астатнія ўдзельніцы шчыра парадаваліся за сваіх калег па сцэне. Шыкоўныя падарункі сталі добрай узнагародай для кожнай з канкурсантак.

Не менш цёпла сустракалі гледачы і нумары канцэртнай праграмы, падчас якой вядучыя мастацкія калектывы вобласці і сталіцы, а таксама таленавітыя вакалісты дарылі барысаўскім гледачам і гасцям мерапрыемства сваю творчасць:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *