Павага і слава Герою

Беларусь помнит, Минщина гордится Важное Люди и судьбы Общество

4 студзеня 88-ы Дзень нараджэння адсвяткавала наша славутая зямлячка – Герой Сацыялістычнай Працы, колішняя брыгадзір паляводчай брыгады саўгаса «Падбярэззе» Зоя Макараўна ЗАДОРА.

Павіншаваць паважаную імянінніцу са святочнай датай прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун і старшыня Ракаўскага сельвыканкама Аляксандр Антонавіч Мякінка. Разам з падарункам і кветкамі дэлегаты ўручылі ветэрану працы Падзячны ліст «За шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне» за подпісам старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Але на гэтым прыемныя сюрпрызы для жанчыны не закончыліся. Наступнымі да Зоі Макараўны прыбылі старшыня райсавета ветэранаў Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, ветэраны калгаснага руху Мікалай Сцяпанавіч Шчуцкі, Валерый Фёдаравіч Селівон і Генадзь Вацлававіч Каспяровіч. Шчырыя віншаванні і, галоўнае, увага з боку ўлады і калег, сяброў, паплечнікаў прыемна ўзрушылі нашу гасцінную гераіню, унеслі яшчэ адну светлую нотку ў ансамбль гармоніі і радасці выдатнага дня.

Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *