Стартавала акцыя «Пешаход»

Закон и порядок

З улікам умоў надвор’я і для дадатковай прафілактыкі ДТЗ з удзелам пешаходаў Дзяржаўтаінспекцыя вобласці з 28 студзеня па 3 лютага праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Пешаход».

Супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць дзейсны кантроль па захаванні правілаў дарожнага руху яго ўдзельнікамі. Асноўная ўвага, зразумела, надаецца выяўленню тых пешаходаў, хто «не спяшае» выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак, а таксама людзей у стане алкагольнага ап’янення на праезных частках і непадалёк ад іх.

З пачатку года на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 33 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх чалавек 9 загінулі і 26 атрымалі траўмы. На шчасце, на тэрыторыі нашага раёна здарэнняў з удзелам пешаходаў не зарэгістравана. Аднак так пашанцавала далёка не ўсім…

Паважаныя вадзіцелі! Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу вам варта загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да прыпынку і прапусціць пешаходаў.

Шаноўныя пешаходы! У сваю чаргу перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны. Пры пераходзе праезнай часткі неабходна выключыць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, малалетніх дзяцей узяць за руку. Не будзе лішнім нагадаць пажылым людзям і дзецям аб правілах бяспечнага пераходу праезнай часткі, купіць і прымацаваць на адзенне святлоадбівальныя элементы, лепш, калі яны будуць размешчаны на абодвух рукавах.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час сутак.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода з прыкметамі ап’янення, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

АДАІ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий