Па слядах юбілейнай сустрэчы

Люди и судьбы Общество

Ёсць такая традыцыя: на пачатку лютага практычна ў кожнай школе сустракаюцца аднакласнікі і настаўнікі. Асаблівая ўвага надаецца юбілейным выпускам. Штогод шчыра і ветліва расчыняе дзверы выпускнікам Пяршайскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа.
 
01.02.2020 года такая сустрэча адбылася зноў. Мы, выпускнікі 1990 года, 30-цігадовыя юбіляры,  хочам выказаць вялікую падзяку адміністрацыі школы, настаўнікам і вучням за арганізаваную імпрэзу, яркую канцэртную праграму, за магчымасць успомніць хвалюючыя моманты школьнага жыцця і самае галоўнае — выказаць словы ўдзячнасці тым, хто быў усе тыя гады побач з намі — нашым шаноўным настаўнікам.
 
Мы ганарымся сваёй школай, педагогамі і шчыра жадаем  усяму калектыву творчых поспехаў, моцнага здароўя і спадзяёмся на дальнейшыя плённыя сустрэчы. Вялікі дзякуй!

Настаўнік, як Светач, Ікар, Праметэй,
Выводзіць нас с цемры туды, дзе святлей.
І працы цудоўней не знойдзеш у свеце,
Яна неацэнная, кошт яе — дзеці…

Вольга ШУТ



Добавить комментарий