На тропе

Культура

Колькі сябе памятаю, у доме заўсёды спявалі. На святы ці юбілеі збіралася ўся вялікая радня – бабулі, дзядулі, таты, мамы, цёткі, дзядзькі і мы – дзеці. Мае мама і тата нарадзіліся ў адной вёсцы Дубравы, што ў Маладзечанскім раёне. Таму, калі збіралася радня з абодвух бакоў, гэта было амаль што вяселле. У нас усе ігралі на розных музычных інструментах, і ўсе спявалі. Гадоў дваццаць таму нават была думка паўдзельнічаць у праграме “Іграй, гармонь!”, але не атрымалася.
Мне не было яшчэ і дзесяці гадоў, але песня “На тропе” мяне проста заваражыла. Мы і цяпер, калі сустракаемся з роднымі, яе спяваем. Толькі, на жаль, многіх ужо няма на гэтым свеце. Мне здаецца, што ў песні было больш куплетаў. Можа, хтосьці ведае яе ўсю, прадоўжыце, калі ласка, на старонках нашай раённай газеты.

НА ТРОПЕ
На тропе, что порой запорошена,
Были встречи с тобой горячи.
Не ходи ты за мною,
хороший мой,
И в окошко ко мне не стучи.

Ведь не я тебя, милый,
заставила,
Сам решился на подвиг такой.
Ведь не я тебя, милый,
заставила
Целоваться на свадьбе с другой.

От тебя не укроешься ставнями,
Сам придешь, постучишь мне
в окно.
Только счастья чужого
не надо мне,
Хватит мне на мой век своего.

Галіна СЕНЧАНКА,
жыхарка Валожына.



Добавить комментарий