Валожыншчына шчырай працай славіцца

Аграрный сектор и промышленность Важное Главное

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Генрыхавіч ТУРЧЫН (у цэнтры) павіншаваў шматлікіх прысутных з выдатнымі дасягненнямі, выказаў надзею, што ў перспектыве падстаў радавацца поспехам нашых землякоў будзе яшчэ больш. А затым уручыў заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама адзначаны намеснік дырэктара ААТ «Агра-Дубінское» Наталля Васільеўна ЖУКОЎСКАЯ і настаўнік працоўнага навучання гімназіі №1 райцэнтра Аляксандр Антонавіч КЕРБЕДЗЬ. Падзячныя лісты ад губернатара атрымалі майстар-наладчык ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» Аляксандр Міхайлавіч БАЦЯН і ўрач-неўролаг цэнтральнай раённай бальніцы Мечыслаў Станіслававіч ШОТА.

У суботу ў кінатэатры «Юнацтва» прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 80-годдзю раёна, падвядзенню вынікаў работы калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў за 2019 год. Былі агучаны імёны лепшых па прафесіі, якіх занясуць на Дошку гонару.

Варта адзначыць, што сёлетняе мерапрыемства прайшло ў шырокім фармаце. На сцэну запрасілі каля сотні чалавек, якія з найлепшага боку вызначыліся ў мінулым годзе. Гэта не толькі сейбіты, хлебаробы, механізатары і аператары машыннага даення. Сярод узнагароджаных – урачы і педагогі, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, гаспадары аграсядзіб і наша будучыня – самыя крэатыўныя, кемлівыя і дасведчаныя вучні ўстаноў адукацыі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Па традыцыі, перад пачаткам афіцыйнай часткі мерапрыемства ў фае кінатэатра разгарнулася выстава-дэгустацыя прадукцыі, якая ў шырокім асартыменце выпускаецца прадпрыемствамі Валожыншчыны. Таксама там былі прадстаўлены творчыя набыткі майстроў, якія можна з упэўненасцю аднесці да шэдэўраў рамесніцтва. Фотаздымкі змешчаны ніжэй, спадзяёмся, вы дастойна ацэніце гэтыя работы.

Само ж свята адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Круковіч. Кіраўнік Валожыншчыны нагадаў поспехі, якія раён займеў у мінулым годзе, дзякуючы працавітым рукам нашых землякоў. 

Кіраўнік Валожыншчыны Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджання лепшых рупліўцаў раёна. Гэта людзі, якія сваёй працай год ад году здабываюць хлеб і да хлеба. А за добрымі паказчыкамі – адданасць справе, веды, настойлівасць і цярпенне.

Яўген Міхайлавіч адзначыў: вынікі працы за 2019 год сведчаць пра станоўчыя вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу і рэалізацыі вызначаных сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў. Дасягнуты рост аб’ёмаў па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Экспарт тавараў за 2019 год склаў 211,6% да ўзроўню 2018 года. Экспарт паслуг за 2019 год – 286,8% да ўзроўню 2018 года. Тэмп росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці за 2019 год – 182,5%. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2019 год склала 113,8%. Іншыя даведзеныя лічбы таксама засведчылі, што ў Валожыншчыны ёсць патэнцыял для эканамічнага росту. А ствараюць яго нашы працавітыя людзі, якімі па праве сёння ганарымся.

Старшыня райвыканкама падкрэсліў: людзі, адзначаныя на свяце, – гэта толькі малая частка работнікаў Валожыншчыны. Дарагога каштуе тое, што такіх шмат.
«Вынікі 2019 года падведзены. Аднак перад намі стаяць новыя задачы, адна з якіх – захаванне стабільнасці і далейшае развіццё кожнай сферы. Я хачу выказаць усім прысутным словы ўдзячнасці за разуменне і падтрымку, працавітасць і аптымізм, за сумесную плённую працу на карысць Валожынскага раёна», – сказаў Яўген Міхайлавіч. А пасля правёў цырымонію ўзнагароджання, падчас якой Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі 4 чалавекі, дыпламантамі раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый і механізатараў былі прызнаны 36 жыхароў нашай зямлі, яшчэ 24-м кіраўнік рэгіёну ўручыў Падзячныя лісты. Акрамя таго, Яўген Круковіч аб’явіў Падзяку і 13-і лепшым прадстаўнікам вучнёўства – за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і выдатныя поспехі ў вучобе.

А цяпер прапануем вам прагледзець фотаздымкі з мерапрыемства.

 

За дасягнутыя высокія паказчыкі

калектываў арганізацый, устаноў адукацыі,

спорту, культуры, аховы здароўя раёна

па выніках працы за 2019 год прызнаны пераможцамі

і занесены на раённую Дошку гонару:

сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна – калектыў Вішнеўскага сельскага выканаўчага камітэта;
сярод прадпрыемстваў прамысловасці – калектыў ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка»;
сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна – калектыў ААТ «Агра-Дубінское»;
сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва, паліўна-энергетычнага комплексу – калектыў Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва»;
сярод медыцынскіх устаноў раёна – калектыў Сугваздаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы;
сярод устаноў культуры раёна – калектыў Ракаўскага цэнтра народнай творчасці;
сярод устаноў адукацыі раёна – калектыў Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа;
сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва – ТАА «Владлен-Торг».

Па выніках працы за 2019 год у намінацыі «Лепшы па прафесіі» сталі:
Пашкоўскі Іван Францавіч, трактарыст-машыніст ААТ «Агра-Дубінское»;
Саломка Аляксандр Генадзьевіч, вадзіцель ААТ «Агра-Дубінское».
Лепшы аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы – Гулякевіч Жанна Канстанцінаўна, жывёлавод 5 разраду СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз».
Лепшы аператар машыннага даення – Чараповіч Вольга Міхайлаўна, аператар машыннага даення ААТ «Агра-Дубінское».
Лепшы малады спецыяліст сельскагаспадарчай вытворчасці – Танюкевіч Павел Генадзьевіч, ветэрынарны ўрач-гінеколаг ДУ «Валожынская раённая ветэрынарная станцыя».
Лепшы аграном – Трус Віктар Пятровіч, галоўны аграном ААТ «Багданаўскае».
Лепшы работнік лясной гаспадаркі – Стасяловіч Мікалай Аляксандравіч, вадзіцель аўтамабіля (на вывазцы лесу) ДЛГУ «Валожынскі лясгас».
Лепшы работнік прамысловасці – Сівая Марыя Адольфаўна, майстар змены ААТ «Валожынскі льнокамбінат».
Лепшы работнік будаўніцтва – Макарэвіч Валерый Іванавіч, вадзіцель 1 класа 6 разраду ДУП «Валожынскае ПМС».
Лепшы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспартных паслуг – Нахай Віталь Вітальевіч, аператар кацельні 5 разраду РУП «Валожынскі жылкамунгас»;
Шакун Валянцін Васільевіч, начальнік майстэрняў філіяла «Аўтамабільны парк № 14» ААТ «Мінаблаўтатранс».
Лепшы работнік гандлю, грамадскага харчавання, сферы абслугоўвання і паслуг – Свірыдэнка Людміла Анатольеўна, пекар-майстар аддзела прамысловасці Валожынскага райспажыўтаварыства.
Лепшы работнік адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму – Зайлянкова Святлана Міхайлаўна, дырэктар ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;
Шаргародская Вольга Леанідаўна, настаўнік англійскай мовы ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына»;
Махіна Алена Уладзіміраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад № 2 «Вясёлка» г. Валожына».
Лепшы работнік аховы здароўя – Бурак Аляксандр Аляксандравіч, урач-кардыёлаг (загадчык паліклінікай) Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы;
Губіч Кацярына Мікалаеўна, урач-кардыёлаг Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Лепшы работнік культуры – Пятроўская Лізавета Станіславаўна, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.
Лепшы работнік сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – Вайцюлевіч Наталля Іванаўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Валожынскі ТЦСАН».
Лепшы работнік сферы забеспячэння грамадскай бяспекі і барацьбы са злачыннасцю – Кажэка Аляксандр Іванавіч, старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама.
Лепшы работнік сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны – Пасека Вадзім Мікалаевіч, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валожынскага РАНС.
Лепшы работнік арганізацыі, які праявіў сябе ў грамадскай дзейнасці, лепшы прадстаўнік тэрытарыяльнага грамадскага ўпраўлення – Гідлеўскі Віктар Станіслававіч, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

 

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий