Ветэран жыве побач

75 лет Великой Победе!

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны на Валожыншчыне дадзены старт акцыі “Ветэран жыве побач”.

Настаўнікі і вучні Сакаўшчынскай школы, збіраючыся ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Рыгоравіча ГАРНАСТАЯ, запрасілі далучыцца да ініцыятывы прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жыхар вёскі Сакаўшчына за ўсё жыццё заслужыў нямала ўзнагарод за бездакорную службу і адданую працу, ганарыцца імі, але прызнанне і любоў землякоў – для яго найвялікшая пашана. Ён шчыра ўзрадаваўся візіту, падарункам і асабліва чарговаму спатканню з даўняй сяброўкай – дырэктарам ТЦСАН, старшынёй раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Галінай Рай. Чалавек, які ўжо паспеў адзначыць 95-годдзе, але па-ранейшаму захоўвае жыццялюбства і энергічнасць, на развітанне паабяцаў, што на святкаванні 75-годдзя Вялікай Перамогі запросіць Галіну Фадзееўну на “полечку”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий