Абараніцца ад нябачнага ворага

Безопасность и здоровье

Санітарная служба раёна дапускае прыход каранавіруса на Валожыншчыну! Медыкі рыхтуюцца да атакі небяспечнай хваробы.

    Не так даўно ў памяшканнях райбальніцы і санстанцыі прайшла рэпетыцыя сітуацыі, калі ў прыёмны пакой паступае пацыент з падазрэннем на каранавірус. Слухачамі і відавочцамі былі ўрачы, медсёстры, санітары.

     Тэарэтычныя веды па надзённай праблеме нагадала сабраным санітарны ўрач Таццяна Турпакова. Практычныя заняткі правялі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

     Што трэба ведаць кожнаму пра Covid-19: распаўсюджваецца падобна грыпу і яго сімптомы падобныя да сімптомаў грыпу. Высокая тэмпература, боль у горле, слабасць, боль у галаве. У цяжкіх выпадках – сухі кашаль і задышка.

    Як засцерагчыся: устрымайцеся ад паездак у краіны і гарады, дзе адбыліся ўспышкі каранавіруса. Мінімізуйце паездкі на грамадскім транспарце, паходы на канцэрты і гэтак далей. Пры наведванні хворых выкарыстоўвайце маскі. Але на вуліцах імі карыстацца неабавязкова. Проста пастарайцеся часцей мыць рукі, не трыце вочы, нос.

     Не дапускайце панікі: вірус можна спыніць каранціннымі мерамі! Калі хвароба прыйдзе да нас, то санітарныя службы маюць неабходныя антысептыкі і абеззаражвальныя рэчывы. Лячэннем хворых будуць займацца спецыялізаваныя  інфекцыйныя бальніцы.



Добавить комментарий