Канцэрт для дашы

Общество

У раённым Цэнтры культуры адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку Дашы Шапятоўскай.

Пра хваробу дзяўчынкі і зварот яе бацькоў да ўсіх неабыякавых да чужой бяды людзей ужо расказвалася на старонках раённай газеты. На разліковы рахунак Дар’і паступаюць грошы як ад працоўных калектываў Валожыншчыны, так і асобных грамадзян.

    Сваю лепту ў добрую справу вырашылі ўнесці работнікі РЦК. У мерапрыемстве былі задзейнічаны салісты Цэнтра культуры, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, удзельнікі студыі сучаснага танца ArtDanc, узорнага клуба “Грацыя”, студыі дзіцячай эстраднай песні “Вясёлыя ноткі”, узорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі”, група “Візаві”, народны гурт народнай песні “Сваякі” і інш. Канцэрт атрымаўся сапраўды цікавым і насычаным. Асаблівае замілаванне ў прысутных выклікалі выступленні самых юных танцораў. Кожны нумар гледачы падтрымлівалі дружнымі шчырымі апладысментамі.

    Набылі білеты і завіталі на канцэрт 194 чалавекі, а значыць, маленькая Даша атрымала на лячэнне яшчэ 1940 рублёў. Дзякуй добрым людзям, што адгукнуліся на прызыў аб дапамозе.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий