Правялі час з карысцю

Безопасность и здоровье Общество

Каб больш людзей ведалі і выконвалі правілы бяспекі, выратавальнікі праводзяць мерапрыемствы ў рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Яны падрыхтавалі для ўдзельнікаў розныя заданні, каб кожны змог праверыць, наколькі ён валодае неабходнай інфармацыяй. Арганізатары акцыі прадэманстравалі мабільны дадатак МНС, расказалі пра яго магчымасці і гісторыю стварэння.

У гэты дзень наведвальнікі комплексу правялі час з карысцю: і ў басейне паплавалі, і на трэнажорах пазаймаліся, і веды свае ўзбагацілі. Мерапрыемства было накіравана і на дзяцей, і на дарослае насельніцтва. Ні адзін правільны адказ на пытанні не застаўся без узнагароды.



Добавить комментарий