Іх абавязак – берагчы народнае дабро…

Закон и порядок

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначылі 16 сакавіка прафесійнае свята – Дзень утварэння падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці такіх падраздзяленняў з’яўляецца барацьба з карупцыяй, выяўленне злачынстваў у сферы крэдытна-фінансавых арганізацый, спажывецкага рынку на аб’ектах прамысловасці і аграпрамысловага комплексу, ахова эканамічных інтарэсаў дзяржавы.
У нашым раённым аддзеле ўнутраных спраў гэта служба прадстаўлена групай па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі. У яе ўваходзяць тры афіцэры – старшы оперупаўнаважаны маёр міліцыі А. Акушка, оперупаўнаважаныя старшы лейтэнант міліцыі М. Капуста і лейтэнант міліцыі В. Гусакоўская.
Дзякуючы іх карпатлівай працы, правільнаму прымяненню прафесійных навыкаў і добрасумленнаму выкананню сваіх службовых абавязкаў атрымліваецца дасягнуць станоўчых вынікаў у рабоце. За 2019 год супрацоўнікамі ГБЭП Валожынскага РАУС выяўлены 22 злачынствы, 7 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх, а за бягучы перыяд 2020 года – 8 злачынстваў (адно з катэгорыі цяжкіх).

З прафесійным святам!