Заплаці падаткі…

Закон и порядок Общество

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне паведамляе, што падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку за 2019 год неабходна прадаставіць не пазней
за 1 красавіка 2020 года.

Маецца магчымасць прадастаўлення падатковай дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асоб праз асабісты кабінет фізічнай асобы на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.nalog.gov.by без лічбавага подпісу.

Прыём падатковых дэкларацый (разлікаў) ажыццяўляецца ў інспекцыі МПЗ Валожынскага раёна па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінеты 226, 303, тэлефоны: 57854, 58396. Час працы: у працоўныя дні – з 8.00 да 19.00, а таксама 21 і 28 сакавіка 2020 года – з 9.00 да 13.00.