Святкавалі работнікі быту

Общество

У камбінаце бытавога абслугоўвання прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесіянальнаму святу.

З віншаваннямі на прадпрыемства завіталі кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Багатырова, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Галіна Рай, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ганна Канановіч. Прыемна тут было бачыць і  ранейшых кіраўнікоў арганізацыі Леаніда Акотчыка і Аксану Сівую.

Першым узяў слова дырэктар Дзмітрый Ціганін. Ён коратка расказаў пра работу прадпрыемства ў мінулым годзе, перпектыўных планах развіцця на 2020 год і павіншаваў усіх з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва. Затым з найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнулася старшыня прафкама Людміла Гарбачэўская. Добрыя словы з нагоды свята выказалі калегам Анастасія Нахай, Іна Сівая, Наталля Целяжэвіч, Марына Прыёмка, Данута Сцефаноўская.

Затым наступіў хвалюючы момант узнагароджання лепшых работнікаў прадпрыемства за добрасумленную працу і прафесіяналізм.

Вольга Сяргееўна Багатырова ўручыла Ганаровую грамату ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці загадчыцы сельскага комплекснага прыёмнага пункта «Івянец» Марыі Прыёмка і Падзяку Валожынскага райвыканкама аператару пральнага абсталявання Таццяне Сакалоўскай.

Граматы прадпрыемства з рук кіраўніка атрымалі прыёмшчык заказаў Дома быту Алена Яблонская, кравец Дома быту Святлана Івашка, прыёмшчык заказаў Тамара Нічыпар, вядучы эканаміст Іна Сівая. На Дошку гонару прадпрыемства прынята рашэнне занесці прыёмшчыка заказаў Дануту Сцефаноўскую, парыкмахера Дома быту Ірыну Юхнеўскую, закройшчыка Дома быту Алену Кушаль, загадчыка пральні Наталлю Целяжэвіч.

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў таксама завіталі на ўрачыстасць не з пустымі рукамі. Ад ГА «Беларускі саюз жанчын» падарунак атрымала прыёмшчык заказаў Алена Кіслая. Анастасія Шчуцкая, Ала Чэрня, Зінаіда Іванова, Таццяна Іода прымалі віншаванні і сувеніры ад ГА «Белая Русь».

За шматгадовую добрасумленную працу, адданасць справе добрым словам кіраўніцтва арганізацыі ўспомніла ўсіх ветэранаў працы. Было адзначана, што яны да гэтай пары з’яўляюцца захавальнікамі лепшых традыцый прадпрыемства і працягваюць дзяліцца сваімі вопытам і мудрасцю.

Кіраўнік Дзмітрый ЦІГАНІН узнагароджвае вядучага эканаміста Іну СІВУЮ
Кіраўнік спраў райвыканкама Вольга БАГАТЫРОВА ўручае Ганаровую грамату ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці Марыі ПРЫЁМКА
Намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ганна КАНАНОВІЧ адзначыла падарункам Анастасію ШЧУЦКУЮ