Цэны адступаюць…

Общество

 

Гандлёвыя прадпрыемствы вобласці праводзяць акцыі сацыяльнай накіраванасці, зніжаюць гандлёвыя надбаўкі. У прыватнасці, барысаўскі магазін «Веста» ўстанавіў скідкі на мэблю ў межах 5-10 працэнтаў.

 

У Слуцку гандлёвыя надбаўкі на тэлевізары зніжаны да 15 працэнтаў, на халадзільнікі – да 20.

 

У Вілейцы ў дзевяці магазінах УП «Рамонак» зніжаны цэны на муку, сокі, а таксама на яйкі СВК «Беларускі», Івянецкай птушкафабрыкі.

 

На тэрыторыі Мінскай вобласці 570 магазінаў сумесна з пастаўшчыкамі зменшылі кошт на прадукцыю, 2168 крамаў адпускаюць тавары па зніжаных цэнах.

 

610 магазінаў і аддзелаў у вобласці абслугоўваюць каля 5 тысяч ільготнікаў. Падставай для рэалізацыі тавараў з’яўляецца пенсіённае пасведчанне, даведкі аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райгарвыканкамаў.

 

На Міншчыне развіваюцца рознічныя гандлёвыя аб’екты з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі – дысконтныя магазіны. За 2009-2010 гады іх адкрыта дваццаць. Тут прадаюцца тавары з сярэдняй надбаўкай 13-17 працэнтаў.

У гандлёвых кропках Валожынскага райспажыўтаварыства зменшаны надбаўкі на 10 працэнтаў на крупы, муку, фрукты. На такую ж велічыню патаннелі і рыбатавары, чай, кава.

 

Цэннікі на складанабытавую тэхніку таксама падкарэкціраваны на 10 пунктаў у бок змяншэння.

 

Па шэрагу такіх груп тавараў, як малочная прадукцыя, каўбасныя вырабы, прымяняецца надбаўка ў памеры 16-20 працэнтаў, што значна ніжэй за фактычны ўзровень выдаткаў абароту па райспажыўтаварыству.

 



Добавить комментарий