Ордэн Перамогі

Культура

Неабходнасць у заснаванні вышэйшага ваеннага ордэна, якім узнагароджваліся палкаводцы, узнікла ў кіраўніцтва краіны ў 1943 годзе, калі савецкія войскі сталі нанасіць германскім злучэнням актыўныя знішчальныя ўдары.
Зрабіць эскіз такой узнагароды даручылі адразу некалькім мастакам-медальерам, у тым ліку і А. І. Кузняцову, аўтару ордэна Айчыннай вайны. Спачатку ўзнагароду меркавалася назваць «За вернасць Радзіме». Першы ўзор быў прадстаўлены Сталіну 25 кастрычніка 1943-га. Ордэн уяўляў сабой пяціканцовую зорку з цэнральным круглым медальёнам і выявамі Леніна і Сталіна. Гэты ўзор Вярхоўны Галоўнакамандуючы не адобрыў.
Сталін выказаў пажаданне змясціць у цэнтры медальёна выяву Спаскай вежы з фрагментам Крамлёўскай сцяны. І ўжо праз 4 дні з некалькіх новых варыянтаў Сталін выбраў адзін – з надпісам «Перамога». Пры гэтым мастаку было даручана ўнесці шэраг змен. У адпаведнасці з пажаданнямі Сталіна быў гатовы пробны экземпляр ордэна, вырабленага з плаціны, брыльянтаў і рубінаў. А 8 лістапада 1943 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі зацверджаны ордэн Перамогі, яго статут, парадак узнагароджання і апісанне знакаў.
Ён уручаўся асобам вышэйшага каманднага саставу Чырвонай Арміі за паспяховае правядзенне баявых аперацый.
Першае ўзнагароджанне адбылося 10 красавіка 1944 года, першым кавалерам ордэна стаў камандуючы 1-ым Украінскім фронтам Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Ордэн быў уручаны яму за вызваленне Правабярэжнай Украіны. Другі свой ордэн Перамогі Жукаў, ужо будучы камандуючым 1-ым Беларускім фронтам, атрымаў за ўзяцце Берліна 30 сакавіка 1945 года.
Двойчы кавалерамі ордэна Перамогі сталі таксама начальнік Генштаба, а затым камандуючы 3-ім Беларускім фронтам А. Васілеўскі і Вярхоўный Галоўнакамандуючы І. Сталін.



Добавить комментарий