Клопат пра пажылых

Общество

Апошнім часам на Валожынскім участку паштовай сувязі з мэтай абароны ад інфекцыйных захворванняў пажылых людзей і тых, хто мае хранічныя захворванні, наладжана ў поўным аб’ёме дастаўка пенсій (матэрыяльнай дапамогі) на дом у адпаведнасці з устаноўленай датай выплаты. Дастаўка пенсій ажыццяўляецца без унясення дадатковай платы.

Забяспечаны прыём заявак на дастаўку на дом тавараў паўсядзённага попыту і прадуктаў харчавання, якія маюцца на рэалізацыі ў аддзяленнях паштовай сувязі (без дадатковай платы). Праводзіцца таксама збор заявак на прыём камунальных плацяжоў на даму (аплата 0,70 рубля за адзін плацеж), прыём паштовых адпраўленняў і выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Тэлефоны для заявак: Валожын – 61385, раён – 62522. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у кантакт-цэнтры РУП “Белпошта” па нумары 154.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ