У рэальнай абстаноўцы

Безопасность и здоровье

У Валожынскім вузле электрасувязі Маладзечанскага занальнага вузла электрычнай сувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам” праведзена маштабная трэніроўка, мэта якой – набыццё і ўдасканаленне практычных навыкаў на выпадак надзвычайнай сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару.

Кіраўніцтва арганізацыі разгледзела магчымыя катастрофы і метады іх ліквідацыі. Асабовы састаў пажарнай дружыны быў “кінуты” на тушэнне ўзгарання і ратаванне людзей з прымяненнем сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання і зроку. Вучэбны вопыт дапаможа правільна дзейнічаць ва ўмовах рэальнай няштатнай сітуацыі.

Па выніках трэніроўкі была дадзена ацэнка яе ўдзельнікам і вызначаны перспектывы на далейшую падтрымку боегатоўнасці.