Каб не даць захворванням распаўсюдзіцца

Безопасность и здоровье Важное

У сувязі з тым, што зараз павялічылася колькасць людзей з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, у раённай паліклініцы арганізавана работа спецыяльнага кабінета, дзе вядзецца прыём пацыентаў з наступнымі сімптомамі: павышэнне тэмпературы цела вышэй за 37 градусаў, кашаль, насмарк, пяршэнне і боль у горле. Трапіць у кабінет можна праз асобны ўваход у паліклініку (трэція дзверы злева ад уваходу). Адміністрацыя  ўстановы аховы здароўя просіць грамадзян з падобнымі сімптомамі не заходзіць у галоўны ўваход і не станавіцца ў чаргу ў рэгістратуру.

Прыём дзяцей з сімптомамі рэспіраторных захворванняў па-ранейшаму вядзецца ў дзіцячым аддзяленні паліклінікі, аднак заходзіць туды патрэбна не праз цэнтральны ўваход, а з боку інфекцыйнага аддзялення. Просьба, звяртаць увагу на ўказальнікі і перамяшчацца згодна з імі.

Грамадзянам, чый узрост перавышае 60-гадовы рубеж, а таксама тым, хто мае хранічные захворванні, рэкамедуецца максімальна пазбягаць месцаў масавага знаходжання людзей. Таму, пры ўзнікненні неабходнасці выпіскі рэцэптаў планавых лекавых сродкаў ім рэкамендуецца званіць у рэгістратуру па нумары 55733. Рэгістратары растлумачаць, якім чынам можна будзе атрымаць рэцэпт. Магчыма нават дастаўка на дом.

Пацыентам, якія запланавалі ў бліжэйшы час наведацца да ўрачоў-вузкіх спецыялістаў, рэкамедавана перанесці візіты на больш позні час, але толькі ў тым выпадку, калі кансультацыя не звязана з пагаршэннем стану. Тыя, каму тэрмінова неабходны агляд урача, павінны тэлефанаваць у рэгістратуру і выконваць рэкамендацыі медработніка, што прыме званок.