2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Важное Главное

Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.

Дзень яднання Беларусі і Расіі – значнае свята, бо сімвалізуе блізкія адносіны брацкіх народаў не толькі на культурным і гістарычным узроўнях, але і на юрыдычным, а гэта многага каштуе ў наш час. Працэс інтэграцыі паступова ідзе наперад, падпісваюцца новыя законапраекты, ствараюцца агульныя праграмы, краіны становяцца больш блізкімі паміж сабой.

Дзень яднання Беларусі і Расіі – свята ўсіх, хто ўдзельнічае ў стварэнні саюзнай дзяржавы, свята кожнага чалавека, які жыве ў адной з гэтых краін. Таксама гэта падстава дзеля таго, каб прааналізаваць зробленае і падвесці вынікі.

У многіх беларусаў, як і ў расіян, родныя і сябры жывуць у саюзнай дзяржаве. Саюз краін значна спрашчае працэс узаемаадносін: мяжы як такой насамрэч не існуе. Гэта толькі спрыяе яднанню, бо, пагадзіцеся, самае галоўнае – дружба народаў.

Наш Валожын ужо не адно дзесяцігоддзе звязваюць добрыя сяброўскія адносіны паміж двума гарадамі Расійскай Федэрацыі – горадам Арзамасам Ніжагародскай вобласці і Зарайскам Маскоўскай вобласці. У 2012 годзе была падпісана дамоўленасць на пабрацімскія сувязі з яшчэ адным расійскім горадам – Лобня, што ў Маскоўскай вобласці. Штогод падчас урачыстасці з нагоды Свята горада да нас у Валожын прыязджаюць дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў. З цягам часу братэрскія сувязі ўзмацняюцца і ўзбагачаюцца.

Наш кар.