Яна праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ўжо 13 раз. Любы жадаючы можа звярнуцца ў лясніцтва і пасадзіць лес. У гэту цёплую суботу такіх жадаючых набралася нямала.
Школьнікі Сакаўшчынскай, Пяршайскай школ, суполка джыпераў, работнікі лясгаса – больш за 120 чалавек у першы дзень акцыі высадзілі каля 50 тыс. дрэў у Румскім, Валожынскім, Пяршайскім лясніцтвах. Надвор’е спрыяла пасадцы, і пасля заканчэння ўсе маглі паласавацца свежым бярозавым сокам.
ДЛГУ “Валожынскі лясгас” дзякуе тым, хто прыняў удзел у акцыі “Тыдзень лесу-2020” і запрашае ўсіх, хто не паспеў далучыцца да дадзенага мерапрыемства, у любы зручны час паўдзельнічаць у ім. Дастаткова звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва.
Наш кар.