Масак хопіць ўсім

Безопасность и здоровье Важное

Да канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

«Мы актыўна працуем над тым, каб забяспечыць усё большы попыт на маскі. Шэраг прадпрыемстваў у кароткі тэрмін перапрафіляваўся, і мы, дарэчы, цяпер ужо выйшлі на параметры выпуску 450-500 тыс. масак у суткі. У канцы наступнага тыдня плануем выйсці на 1 млн. І задача ставіцца, каб яшчэ праз паўтара тыдня выйсці на 2 млн масак у суткі. Таму ўсе тыя патрэбнасці, якія ёсць у нашым грамадстве, будуць у поўнай меры задаволены», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, урачы забяспечаны спецыяльнымі касцюмамі. «Мы наладзілі іх выпуск у сувязі з узрастаючым попытам, а таксама адпаведных акуляраў і масак для ўрачоў. Разгорнуты неабходныя базы, лабараторыі для тэсціравання. Выйшлі на амаль 2,5 тыс. проб у суткі, і гэтыя параметры на наступным тыдні выйдуць на 3,5 тыс. Мы самі асвоілі вытворчасць тэстаў. У дзень вырабляем амаль 700 тэстаў. Неабходныя запасы тэстаў ёсць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць асоб, якія захварэлі на каранавірус», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Згодна з інфармацыяй БелТА