Больш за 120 лясных пажараў адбылося ў Беларусі з пачатку года

Важное Общество

У гэтым годзе пажаранебяспечны сезон пачаўся вельмі рана — 13 сакавіка ўжо былі зафіксаваны першыя пажары. «На сённяшні дзень зарэгістравана 124 лясныя пажары на тэрыторыі 253 га. Большасць з іх узнікае шляхам пераходу агню ад сельскагаспадарчых выпальванняў або ад выпальванняў вакол дачных кааператываў у лясы», — сказаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка.

Паводле яго слоў, лясгасы цалкам гатовы да пажаранебяспечнага перыяду. «Прыведзена ў стан гатоўнасці ўся тэхніка — а гэта звыш 550 пажарных машын. Акрамя гэтага, ёсць пэўнае абсталяванне. Мы праводзім цяпер агляды гатоўнасці лясной аховы да тушэння пажараў, а таксама проціпажарнае ўладкаванне ляснога фонду — гэта проціпажарныя разрывы, проціпажарныя палосы. Усе гэтыя работы знаходзяцца ў актыўнай фазе», — адзначыў першы намеснік міністра.

Згодна з інфармацыяй БелТА