Больш за 40 тысяч тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі

Безопасность и здоровье

Для тэсціравання задзейнічана 13 лабараторый, паведамілі  ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. У асноўным гэта асобы першага кантакту, якія былі выяўлены ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. «Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісаны 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні», — адзначылі ў прэс-службе.

Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй.

Згодна з інфармацыяй БелТА