Ганарымся сваімі землякамі

Общество

Крысціна КОСІК працуе галоўным спецыялістам Валожынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. За дзявочай абаяльнасцю тояцца мэтанакіраванасць і прафесіяналізм.

Багаж вопыту, ведаў і практычных напрацовак не раз служыў падставай для ўшанавання спецыяліста на высокіх узроўнях. Нядаўна нам стала вядома, што па выніках работы за 2019 год па рашэнні калегіі Мінпрыроды Крысціна Васільеўна прызнана адной з дзевяці лепшых работнікаў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, а таксама дасягнулі высокіх працоўных вынікаў. Яе імя занесена на ведамасную рэспубліканскую Дошку гонару.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Віталя МЫШЛЁНА