Вялікдзень кліча да святла

Важное Главное Общество

Паважаныя валожынцы і госці нашай малой радзімы!

Сёння вернікі каталіцкай парафіі адзначаюць свята Вялікадня. Яно мае вялікае значэнне для ўсіх, хто шануе шматвяковыя духоўныя традыцыі, сваю гісторыю і культуру. Гэты вялікі дзень збліжае людзей розных нацыянальнасцей і рэлігій, нагадваючы аб неабходнасці самаўдасканалення, міласэрнасці і любові да блізкіх. Ён дапамагае нам усвядоміць значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцей – міру, згоды і добрасуседства.
Вялікдзень нясе з сабой абнаўленне, радасць, надзею, увасабляе вяршэнства ісціны і справядлівасці, заахвочвае да высакародных учынкаў. Светлае хрысціянскае свята абуджае ў людзях імкненне жыць па сумленні, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве.
Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні шчасця, дабрабыту і душэўнага цяпла! Жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай спаўняюцца самыя запаветныя мары, а ў вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць спакой, цяпло і ўтульнасць. Паразумення і згоды ўсім валожынцам!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў

 

Хрыстос Уваскрэс!

Гэтымі святымі, вечна жывымі словамі вітаюць адзін аднаго мільёны католікаў па ўсёй краіне, нашы суайчыннікі за мяжой на свята Вялікадня.
Уваскрэсенне Хрыстова з’яўляецца ўвасабленнем ахвярнасці і велічы духа, урачыстасцю, якая ўсяляе ў людзей веру ў Божую ласку і выратаванне, нагадвае нам аб тым, што кожны чалавек нараджаецца для дабра і стварэння.
Без духоўнасці немагчыма жыццё асобы і развіццё краіны. Храмы ўносяць значны ўклад ва ўмацаванне адзінства грамадства, захаванне міру і сямейных каштоўнасцей маральнае выхаванне моладзі.
Дарагія валожынцы!
Прыміце віншаванні са Святам Уваскрэсення Хрыстовага! Жадаю, каб велікодныя дні сагрэлі вашы сэрцы радасцю і цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, прынеслі ў дамы і кватэры паразуменне і шчасце.

Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання

 

 

Вялікдзень кліча да святла

Дарагія мае парафіяне! 12 красавіка – Вялікдзень.

А 7 гадзіне пачнецца святочная працэсія, а затым будзем удзельнічаць у Святой Імшы-Рэзурэкцыі.

Праз увесь Вялікі Пост мы рыхтавалі свае душы да гэтай Велікоднай урачыстасці: удзельнічалі ў Рэкалекцыях, Крыжовых Дарогах, у нядзельных Святых Імшах, прыступалі да Велікоднай Споведзі, атрымалі поўны Адпуст, удзельнічаючы ў фэсце Святога Юзафа, разам з маці Божай спявалі “Песні журбы”, кожны дзень супольна маліліся ў сваіх сем’ях. Шчаслівы той, хто скарыстаўся гэтымі духоўнымі магчымасцямі і з чыстым сэрцам сустракае Вялікдзень.

Вялікдзень – галоўнае свята нашай веры. Так як Хрыстос памёр і паўстаў з мёртвых, так і кожны чалавек пасля зямнога спачыну ўваскрэсне для жыцця вечнага. Толькі адно ёсць пытанне: да якога жыцця ўваскрэснем? Да шчаслівага, без хвароб і смерці, у небе, у раі, побач з Богам ці да вечных пакут у агні пякельным? Будучыню мы выбіраем самі ўжо цяпер, у гэтым зямным жыцці…

Сын Божы памёр на крыжы за кожнага чалавека і адкрыў перад намі дзверы Раю. Бог хоча, каб людзі атрымалі вечнае жыццё ў небе і не хоча смерці грэшніка. Малітва, пост, добрыя ўчынкі вядуць нас па правільным шляху. Сын Божы маліўся сам і навучыў маліцца Апосталаў, даў прыклад нам, людзям. Дарагі чалавек, а якая твая малітва? Ці чуе Бог яе з тваіх вуснаў, з вуснаў членаў тваёй сям’і? Ці бачыць Бог у нядзелю ўсіх вас на Святой Імшы? Ці рэгулярна ты прыступаеш да споведзі і Камуніі? Калі ў апошні раз Бог бачыў у тваіх руках, у руках тваіх дзяцей і ўнукаў малітоўнік, ружанец, Біблію? Маліцеся, не пераставайце – так нам гаворыць Бог. Праз шчырую штодзённую малітву, праз выкананне Божых Запаведзяў, праз удзел у нядзельнай Святой Імшы чалавек усё выпрасіць у Бога.

Пост – не толькі абмежаванне ў ежы. Перад усім – гэта поўнае выключэнне са свайго жыцця грахоў, слабасцей, дрэнных звычак. А яшчэ – добрыя ўчынкі, якія мы забяром з сабой на суд Божы. Добрыя ўчынкі – твой ключ да дзвярэй Раю. Няхай твая, шаноўны чалавек, асабістая Кніга Жыцця ўся будзе запоўнена прыгожымі ўчынкамі і хрысціянскімі справамі.

Свята Вялікадня напамінае нам, што мэта кожнага зямнога жыцця – зарабіць вечнасць у Божым Валадарстве.

Дарагія мае парафіяне! Шаноўныя браты і сёстры праваслаўныя! Паважаныя жыхары Валожынскага раёна! Віншую вас з Вялікаднем! Здароўя вам і вашым сем’ям, Божай апекі і дапамогі ў жыцці. Няхай уваскрэслы Хрыстос абароніць усіх людзей і нашу Бацькаўшчыну Беларусь ад грахоў, хвароб, ад усялякіх іншых бед, а Маці Божая Марыя няхай атуляе нас сваёй матчынай ласкай.

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Са святам вас, дарагія людзі! З Хрыстовай любоўю і малітвай за кожнага з вас.

 Ксёндз Доктар

Гэнрык АКАЛАТОВІЧ, пробашч Валожынскага касцёла

 

 

Распарадак Велікодных набажэнстваў у Валожынскім касцёле:

12 красавіка, 7.00 – Вялікдзень, Рэзурэкцыя.

13 красавіка, 9.00, 18.00 – другі дзень Вялікадня.

Сардэчна запрашаем кожнага ў касцёл!