Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі Мінаблвыканкам стаў ініцыятарам акцыі “Мы з табой, ветэран!”, да якой далучыліся прадстаўнікі бізнесу Мінскай вобласці, у тым ліку гандлёвая сетка “Еўраопт”.



У Валожынскім раёне пражываюць 10 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У рамках акцыі да кожнага з іх наведаліся работнікі Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб павіншаваць з надыходзячым вялікім святам і ўручыць прадуктовыя наборы, у якія ўвайшлі прысмакі, крупы, чай і інш. Словы падзякі за мірнае неба над галавой, за тыя гераізм і адвагу, што яны праявілі ў гады фашысцкай навалы, а таксама пажаданні моцнага здароўя прагучалі ў адрас кожнага з гэтых легендарных людзей.
Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА