Бальнічныя на час самаізаляцыі

Без рубрики

Кантактам першага ўзроўню па COVID-19 будуць выдаваць бальнічныя на час самаізаляцыі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Алена Богдан адзначыла, што Міністэрства аховы здароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню знаходзіцца на самаізаляцыі дома. «Намі прынята рашэнне, што кантакты першага ўзроўню пры наяўнасці адмоўных рэзультатаў будуць знаходзіцца на працягу 14 дзён дома», — сказала яна. Ім будзе выдавацца лісток непрацаздольнасці. «Дазволена выдаваць яго на перыяд да 14 дзён», — дадала намеснік міністра.

Людзі будуць знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. «Мы будзем праводзіць тэсціраванне такіх пацыентаў на першы, сёмы і трынаццаты дзень», — адзначыла Алена Богдан. Медыкі за час назірання будуць наведваць такіх пацыентаў тры разы. Акрамя таго, ім кожны дзень будуць тэлефанаваць участковыя ўрачы, памочнікі ўрачоў або ўчастковыя медсёстры, каб удакладніць стан здароўя.

Алена Богдан нагадала, што Савет Міністраў на гэтым тыдні прыняў пастанову, якая вызначае парадак, умовы і правілы паводзін пры самаізаляцыі.

Згодна з інфармацыяй БелТА