Увесну нярэдка адбываюцца няшчасныя выпадкі ад удараў токам з рыбакамі, якія лавілі рыбу паблізу ліній электраперадач.
Раней вуды вырабляліся з дрэва, а зараз – у асноўным з пластыка. Пластык з’яўляецца выдатным правадніком электрычнасці. Павышаная вільготнасць, мокрая лёска – фактары, якія ствараюць пагрозу для жыцця нават пры набліжэнні да правадоў, а пры датыканні да іх непазбежна вядуць да электратраўм. Праходзячы каля ліній электраперадач, неабходна складваць вудзільна.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, Дзяржэнергагазнагляд рэкамендуе:
– перад рыбалкай уважліва агледзьце месца. Калі там непадалёку ёсць высакавольтныя электраправады, то пастарайцеся ад іх адысці як мага далей;
– звяртайце ўвагу на папераджальныя плакаты тыпу “Ахоўная зона ЛЭП. Небяспечна! Рыбная лоўля забаронена!”;
– закідайце вуды і спінінгі так, каб не зачапіць лёскай электрычныя правады.
Мікалай КОСІК,
начальнік Валожынскай раённай энергагазінспекцыі Дзяржэнергагазнагляд