Дапамагчы ўзяліся ўсім прыходам

Общество

Падчас богаслужэння ў Вербную нядзелю, калі адзначаецца вялікае свята – Уваход Гасподзень у Іерусалім, прыхаджане храма Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены агульнымі намаганнямі сабралі грошы, каб аказаць дабрачынную дапамогу пацыентам Валожынскай бальніцы з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю COVID-19.

Хацелася, каб тыя, хто апынуўся далёка ад дому ў такім няпростым становішчы, адчулі падтрымку і зразумелі, што яны не адны: вакол шмат нераўнадушных людзей, гатовых тварыць дабро.

Вернікамі былі закуплены экалагічна чыстыя яблыкі двух відаў, апельсіны, мандарыны, ківі, агуркі, лушчаныя грэцкія арэхі, пячэнне і інш. Добрую справу падтрымалі настаяцель прыхода протаіерэй Дзмітрый Агіевіч і іерэй Мікалай Аўласевіч. Яны асабіста дапамаглі набыць і даставіць усё вышэйпералічанае ў медыцынскую ўстанову.

Анжэла РАДЫНА