Узор для сівіцкіх рупліўцаў

Аграрный сектор и промышленность

Леанід Генікавіч МОЙСА з КСУП “Сівіца” – механізатар са стажам. У гаспадарцы працуе з 1993 года. Мы засталі земляроба ў полі ля вёскі Вуглы. На сваім “Fendt-930” з дыскатарам ён займаўся падрыхтоўкай глебы для сяўбы яравога ячмяню.

Галоўны інжынер Іосіф Мар’янавіч Бібік адзначыў, што каманда механізатараў гаспадаркі дружная і прафесійная, а Леанід Генікавіч – адзін з самых лепшых яе прадстаўнікоў. Гэта па-сапраўднаму працавіты, безадказны, акуратны чалавек.

Сам жа працаўнік прызнаецца, што не бачыць вялікай розніцы, якую работу выконваць. Галоўнае – спраўляцца з ёй, бо ў сельгаспрадпрыемстве важным з’яўляецца кожны ўчастак – што сяўба, што падвоз кармоў…

Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара