Завітаем на «Вясёлы астравок»

Без рубрики

З 1 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе райцэнтра пачаў працаваць дзіцячы гульнявы пакой “Вясёлы астравок”.

Ён размясціўся ў фае на другім паверсе будынка. Дзеці з аднаго да шасці гадоў разам з бацькамі цяпер могуць весела і цікава правесці час. Малых чакаюць сухі басейн, батут, арэлі, горка і шмат іншых вясёлых забаў. Для іх абсталяваны куток мастака, прапануецца мноства яркіх, займальных развіваючых цацак. Па жаданні можна паглядзець тэлевізар, які знаходзіцца тут жа.

Ва ўтульнай, добразычлівай, сяброўскай атмасферы ў гульнявым пакоі прапануецца адзначыць дні нараджэння і іншыя дзіцячыя святы. Адначасова комплекс разлічаны прыняць да дваццаці наведвальнікаў, уключаючы суправаджальнікаў.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА