Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Главное

«Свята Вялікадня — крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці — міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму. Праваслаўныя традыцыі і сёння з’яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 

Віншаванне Прэзідэнта з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Свята Вялікадня — крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць.

Хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці — міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму.

Праваслаўныя традыцыі і сёння з’яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў.

Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем’і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

 

Згодна з інфармацыяй БелТА