Вызначаны пераможцы

Без рубрики Молодежный курьер

Падведзены вынікі ХVII раённага конкурсу работ даследчага характару сярод вучняў 5-10 класаў “Юны даследчык”. У ім прынялі ўдзел 32 школьнікі з 15 устаноў адукацыі, якія прадставілі 29 работ.

Турнір паказаў дастатковы даследчы патэнцыял рабят і педагогаў раёна. Ён спрыяў стварэнню атмасферы добразычлівасці, навуковага пошуку, узаемадзеяння і здаровай канкурэнцыі паміж удзельнікамі. На падставе рашэння журы і Палажэння аб правядзенні конкурсу былі вызначаны пераможцы.

У секцыі “Біялогія” Дыпломам I ступені ўзнагароджана вучаніца 10 класа Гародзькаўскага НПК Карына Юхнеўская (кіраўнік В. І. Марковіч), Дыпломам II ступені – вучаніца 7 класа Сакаўшчынскага НПК Марыя Лапо (кіраўнік Я. В. Макрыцкая), Дыпломамі III ступені – вучаніца 9 класа гімназіі № 1 г. Валожына Ульяна Ціганіна (кіраўнік Н. Ю. Кандэр) і вучаніца 10 класа Ракаўскай сярэдняй школы Анастасія Раманчык (кіраўнік К. Ю. Багдановіч).

У секцыі “Фізіка. Геаграфія. Хімія” Дыплом II ступені атрымалі вучаніцы 9 і 11 класаў Івянецкай сярэдняй школы Аліна Мішугова і Аліна Княжэвіч (кіраўнік А. Б. Субач), Дыплом III ступені – вучань 10 класа Дорскага НПК Андрэй Харлінскі (кіраўнік М. Д. Саевіч).

У секцыі “Гуманітарныя веды. Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”  Дыплом II ступені заваявала вучаніца 6 класа гімназіі № 1

г. Валожына Лізавета Васілеўская (кіраўнік Ж. А. Бобрык), Дыпломы III ступені – вучаніцы 10 і 11 класаў сярэдняй школы

№ 1 райцэнтра Наталля Лебедзева і Карына Макарэвіч (кіраўнік

А. А. Юша) і вучань 7 класа Пяршайскага НПК Аляксей Швяцоў (кіраўнік Я. З. Калясінская).

У секцыі “Англійская мова” Дыплом I ступені ў вучаніцы 9 класа гімназіі № 1 г. Валожына Веранікі Бобрык (кіраўнік А. В. Жудрык), Дыпломы III ступені ў вучня 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына Анастасіі Барадака (кіраўнік Л. Ю. Давыдзькава) і ў вучаніцы 7 класа Івянецкай сярэдняй школы Ганны Бібік (кіраўнік Т. С. Грыгаран).

У секцыі “Гісторыя. Грамадазнаўства” Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны вучань 9 класа Яршэвіцкага НПК Раман Кароткі (кіраўнік А. Ф. Пашкоўская) і вучаніца 9 класа гімназіі № 1

г. Валожына Кацярына Васілеўская (кіраўнік І. М. Рыцікава), Дыпломам II ступені – вучаніца 8 класа Суднікаўскай сярэдняй школы Таццяна Дубінец (кіраўнік С. М. Зіміч), Дыпломам III ступені – вучань 7 класа Багданаўскага НПК Уладзіслаў Яблонскі (кіраўнік С. М. Буйко).

У секцыі “Матэматыка. Інфарматыка” пераможцамі сталі вучні 8 класа Ракаўскай сярэдняй школы Іван Малец і Аляксандр Белы. Іх работа пад кіраўніцтвам Н. А. Стахоўскай заваявала Дыплом III ступені.

У секцыі “Працоўнае навучанне” вучаніцы 7 класа Ракаўскай сярэдняй школы Кацярына Вяршыцкая, Ульяна Супрановіч, Лізавета Ліпніцкая (кіраўнік Н. А. Лукашык) атрымалі Дыплом I ступені, а вучаніца 7 класа сярэдняй школы № 2 райцэнтра Крысціна Сухалет (кіраўнік А. А. Садоўская) – Дыплом II ступені.

Віншуем рабят і іх педагогаў з выдатнымі вынікамі і жадаем далейшых перамог.

Наш кар.