З добрым сэрцам да святыні

Важное Молодежный курьер

У рамках акцыі “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі” валанцёры БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара грамадскай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага нядаўна прывялі ў парадак крыніцу, што па вуліцы Кірава ў Валожыне.

Перад актывістамі стаяла задача – напярэдадні Вялікадня ў важным для кожнага валожынца месцы прыбраць смецце, пафарбаваць агароджу, пабяліць калодзеж. У складзе атрада “Добрае сэрца” працавала моладзь з устаноў культуры. У сувязі з тым, што масавыя мерапрыемствы часова не праводзяцца, юнакі і дзяўчаты з радасцю далучаюцца да розных карысных спраў, што ладзяцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, грамадскімі аб’яднаннямі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ