Карыстальнікам газавага абсталявання

Безопасность и здоровье

Валожынскі РГЗ ВУ “Дзяржынскгаз” просіць усіх карыстальнікаў газавага абсталявання быць уважлівымі і рэгулярна сачыць за станам дымавых і вентыляцыйных каналаў, а таксама выконваць “Правілы карыстання газам у быце”.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, НАПАМІНАЕМ:
– перад уключэннем, у час работы газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна праверыць наяўнасць цягі ў дымаходзе;
– не пакідайце без нагляду ўключаную газавую пліту;
– не правярайце наяўнасць уцечкі газу адкрытым агнём;
– не забывайце праветрываць памяшканне, у якім устаноўлены газавыя прыборы. Рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць заўсёды чыстымі і знаходзіцца ў адкрытым становішчы;
– дымавыя і вентыляцыйныя каналы давярайце перыядычна правяраць і чысціць спецыяльнай арганізацыі. Гэта можа зрабіць і ўласнік жылога памяшкання пры ўмове, што ён прайшоў адпаведнае навучанне і мае допуск да падобных работ;
– пры карыстанні газавым абсталяваннем абавязкова адкрывайце фортачку ці фрамугу акна.
Прытрымліваючыся і выконваючы патрабаванні “Правіл карыстання газам у быце”, вы не толькі захаваеце жыццё і здароўе сабе, але і вашым блізкім.

Я. ЗЯЛКОЎСКІ,
майстар СЭСГ Валожынскага РГЗ