На вялікія выхадныя лепш застацца дома

Важное

Згодна з інфармацыяй БелТА, міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выхадныя застацца дома і не наведваць могілкі. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

«Кожны чалавек не ведае, інфіцыраваны ён ці не. Разам з тым некаторыя збіраюцца ехаць да пажылых бацькоў, — адзначыла Іна Карабан. — Чарговы раз Міністэрства аховы здароўя заклікае людзей на вялікія выхадныя застацца дома, не наведваць могілкі, каб максімальна зменшыць магчымасць інфіцыравання тых, хто нас акружае».

«Калі ласка, мы просім звярнуць на гэта асаблівую ўвагу», — звярнулася намеснік начальніка да беларусаў. Паводле яе слоў, напрыклад, могілкі можна наведаць і ў іншы час. Цяпер у прынцыпе лепш абмежаваць свае кантакты, у першую чаргу з пажылымі бацькамі.