У рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне РУП “Белпошта” праводзіць акцыю “75 гадоў Перамогі”.
Жыхары краіны, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, змогуць бясплатна атрымаць наборы з трох паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля “Акцыя”, які замяняе марку. Дзеля гэтага неабходна асабіста звярнуцца ў аддзяленне паштовай сувязі па адрасе: г. Валожын, 1 Мая, 3 і прадаставіць пашпарт ці дакумент, што пацвярджае асобу. Таксама можна аформіць заяўку па тэлефоне 61385 – у такім выпадку наборы будуць дастаўлены ў паштовую скрыню.
Акцыя прадоўжыцца па 9 мая, а да 15 мая ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць бясплатна адправіць паштоўкі па тэрыторыі Беларусі і павіншаваць сваіх родных і сяброў з велічнай датай.
Наш кар.