Дапамога тым, каму рэкамендавана самаізаляцыя

Важное Молодежный курьер

Ужо трэці тыдзень працуе “гарачая маладзёжная лінія”, якую арганізавалі актывісты БРСМ сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мэта дадзенай работы – дапамога тым, каму ў сувязі з распаўсюджваннем віруснай інфекцыі CОVID-19 рэкамендавана знаходзіцца на самаізаляцыі. Як вядома, гэта людзі паважанага ўзросту.

Юнакі і дзяўчаты выконваюць просьбы адзінока пражываючых грамадзян па дастаўцы прадуктаў, неабходных гаспадарчых рэчаў, прывозяць лякарствы (безрэцэптурныя і тыя, што можна атрымаць толькі па рэцэпце ўрача). У гэтым выпадку валанцёры звяртаюцца ў паліклініку, дзе, згодна з дыягназамі, амбулаторным пацыентам з хранічнымі захворваннямі выпісваюцца неабходныя прэпараты.

За ўвесь перыяд на маладзёжную “гарачую лінію” было пераадрасавана каля дваццаці зваротаў. Акрамя таго ў дадзеным кірунку не менш актыўна працуюць валанцёры ТЦСАН і Чырвонага Крыжа.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ